СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Дабрыца, за 6 км на З ад г. Рагачоў. Пл. 0,29 км², даўж. і шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі 1,85 км. Катлавіна круглай формы сярод раўніннай разаранай тэрыторыі. Схілы невыразныя. Дно сапрапелістае.